Перайсці да зместу

Андрэй Марленавіч Каўхута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Каўхута
Сцяг Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сцяг
25 чэрвеня 2015 — 14 верасня 2017
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Уладзімір Цалко
Пераемнік Андрэй Худык

Нараджэнне 25 лістапада 1960(1960-11-25) (63 гады)
Бацька Марлен Рыгоравіча Каўхута
Маці Маргарыта Барысаўна Яфімава
Нацыянальнасць беларус
Адукацыя
Месца працы

Андрэ́й Марле́навіч Каўху́та (нарадзіўся 25 лістапада 1960, Магілёў, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (20152017). Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1992). Дацэнт (2003).

Андрэй Каўхута нарадзіўся 25 лістапада 1960 года ў Магілёве, у сям’і географа Марлена Каўхуты (1929—2007) і літаратуразнаўца Маргарыты Яфімавай (1927—2015).

У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І.Леніна, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1983 года працаваў стажорам-даследчыкам у Інстытуце геалогіі і геаграфіі Акадэміі навук БССР, з 1985 па 1996 год — стажорам-даследчыкам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам Інстытута геалогіі, геахіміі і геафізікі Акадэміі навук Беларусі.

З 1996 па 2004 год — старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2004 — 2010 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

З 2010 па 2013 год узначальваў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут».

У 2013 — 2014 гадах быў першым намеснікам генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі», а затым дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны геалагічны цэнтр».

Да назначэння міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя працаваў генеральным дырэктарам РУП «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі».

25 чэрвеня 2015 годзе прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі[1].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3].

14 верасня 2017 года быў вызвалены ад пасады міністра[4].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны напрамак навуковых даследаванняў: тэктоніка нафтагазаносных абласцей[5].

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 1 вынаходкі і 2 навучальных дапаможнікаў[6].

Тэма будучай доктарская дысертацыі — Асадачныя басейны Беларусі.

  • Тэктоніка Паўночна-Прыпяцкага пляча // Лiтасфера. 1997. № 6 (у сааўтарстве).
  • Разломы земной коры Беларуси. Мн., 2006 (у сааўтарстве).

Зноскі

  1. Прыняцце кадравых рашэнняў (25 чэрвеня 2015).
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 14 сентября 2017 № 332 «Об А. М. Ковхуто» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (14 верасня 2017).
  5. Персанальная старонка на сайце Геалогія Беларусі Архівавана 4 сакавіка 2016.
  6. Міжнародная энцыклапедыя «Лепшыя людзі»(недаступная спасылка)